Дадзены гласарый змяшчае вызначэнні асноўных тэрмінаў, выкарыстаных у Iнструментары і спасылкі на адпаведныя старонкі, дзе можна знайсці больш падрабязную інфармацыю.

А  Б  В  Г  Д  (ДЖ  ДЗ)  Е  Ё  Ж  З  І  Й  К  Л  М  Н  О  П  Р  С  Т  У  Ў  Ф  Х  Ц  Ч  Ш  Ы  Ь  Э  Ю  Я


Адаптацыя

Дзеянні, якія прымаюцца ў натуральных або сацыяльных сістэмах у адказ на рэальныя ці чакаемыя кліматычныя ўздзеянні або іх наступствы, якія дазваляюць паменшыць адмоўны ўплыў або атрымаць выгаду (Міжурадавая Экспертная група па Змене Клімату, IPCC, 2001b). Падрабязней…

Адаптацыйная здольнасць

Здольнасць асобы, гаспадаркі або арганізацыі падладжвацца  пад змены клімату. Высокая ступень адаптацыйнай здольнасці азначае выкарыстанне выкліканых зменамі мажлiвасцей. Міжурадавая Экспертная група па змене клімату (IPCC) прапануе наступнае вызначэнне адаптацыйнай здольнасці: «Гэта здольнасць сістэмы падладжвацца пад змены клімату (уключаючы кліматычную зменлівасць і надзвычайныя сітуацыі) з мэтай памяншэння патэнцыйнай шкоды, выкарыстання з'яўляюшчыхся мажлiвасцей і пераадолення наступстваў» (IPCC, 2001b). Падрабязней…

Адчувальнасць

Адчувальнасць паказвае ступень ўздзеяння стрэсара на вывучаемай сістэму. Аналіз адчувальнасці сектараў ці тэрыторый, найбольш схільных да змены клімату, звычайна праводзіцца аналiтычнай фаза. Падрабязней…

Ацэнка адчувальнасцi (Аналітычная фаза)

Працэс вызначэння, вымярэння і ранжыравання адчувальнасці ў сістэме. Дадзеная адзнака выкарыстоўваецца ў Iнструментары прaекта «Балтыйскі клімат» для ацэнкi пагроз і мажлiвасцей на мясцовым узроўні ў рэгіёне Балтыйскага мора. Падрабязней…

Вынікі

Вынікі праекту «Балтыйскі клімат» ўключаюць вызначэнне пагроз і мажлiвасцей, выкліканых зменай клімату ў мэтавых терыторыях. Усе вынікі праекта, уключаючы яго рэалізацыю, прыклады лепшы вопыт уключаны ў Інструментар праекту «Балтыйскі клімат». Інструментар змяшчае веды і вопыт удзельнікаў праекта па скарачэнню ўздзеяння змены клімату або адаптацыі да дадзенага феномену. Выкарыстанне інфармацыі па змяненні клімату ў рэгіёнах, ацэнка іх ўплыву і аналiз адчувальнасцi, прымяненне апрабаваных падыходаў у  мэтавых тэрыторыях, ператвараюць атрыманыя вынікі ў самастойны інструмент для далейшага выкарыстання.

Даследчая фаза

У Iнструментары праекта «Балтыйскі клімат» даследчая фаза ўключае збор інфармацыі для ацэнкі мясцовых пагроз і мажлiвасцей, выкліканых зменай клімату. Падрабязней…

ЖКГ (жыллёва-камунальная гаспадарка)

З'яўляецца адным з чатырох сектараў праекту «Балтыйскі клімат», для якога былі вывучаны пытанні ўздзеяння змены клімату і распрацаваны прыклады. Дамы павінны распрацоўвацца з улікам змены клімату (напрыклад, адпаведны ўзровень абароны ад павадакаў, зоны адпачынку і паркі). Што тычыцца энергаэфектыўнасці, то будынка могуць быць абсталяваны тэхналогіямі па выкарыстанню геатэрмальнай або сонечнай энергіі. Падрабязней…

Залiшняя адаптацыя

Адаптацыя да змены клімату разглядае розныя мажлiвасці ў доўгатэрміновай перспектыве і прадбачыць экалагічныя змены, выкліканыя зменамі клімату на канкрэтнай тэрыторыі. Інакш, матэрыяльныя і часовыя рэсурсы, намаганні па рэалізацыі мер адаптацыi могуць апынуцца непатрэбнымі. Прыкладам залішняй адаптацыі можа служыць будаўніцтва дамбаў вышэй неабходнага ўзроўню або высечка лясоў для развіцця ветранай энергетыкі.

Зацiкаўленыя асобы

Гэта ўсё людзі, уцягнутыя ў працэс планавання і якія маюць дачыненне да змены клімату. Важнай задачай з'яўляецца іх выяўленне і ўключэнне ў працэс. Падрабязней… 

Звязаныя файлы

Дадатковыя матэрыялы або формы ў Iнструментары праекту «Балтыйскі клімат». Прапанаваныя формы ўлічваюць вопыт рэалізацыі праекта. Яны павінны дапамагчы карыстачам у працы, звязанай з зменай клімату. Файлы знаходзяцца ў верхнім правым куце Iнструментара.

Змяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату

Антрапагенныя дзеянні з мэтай скарачэння крыніц парніковых газаў. Падрабязней…

Iнструментар

Інструментар праекту «Балтыйскі клімат» ўключае збор розных інструментаў. Інструментар праекта ўяўляе прылады для абмену ведамі ў працэсе планавання з улікам феномену змены клімату. У склад інструментара ўваходзяць: клiматычныя сцэнары i сцэнары ўздзеяння змены клiмату, кіраўніцтва для правядзення даследчай фазы, аналiтычнай фазы i планавання, клiматычны SWOT-аналiз, аналіз, практыкаванні, шаблоны прэзентацый і іншую інфармацыю. Падрабязней…

Кейсы

Прыклады з чатырох розных сектараў (транспарт, энергетыка, ЖКГсельская гаспадарка) в мэтавых тэрыторыях праекту «Балтыйскі клімат». Яны дэманструюць працэс адаптацыі і змяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату. На мэты аказвае ўплыў падыход ўстойлівага развіцця ў кожным з сектараў. Кейсы ўлічваюць стратэгіі і рашэнні, звязаныя са зменай клімату.

Клiматычная мадэль

Кліматычная мадэль - гэта трохмерны малюнак атмасферы, зямной паверхні, акіяна, азёр і лёду. У глабальных мадэлях атмасфера дзеліцца на гарызантальную сетку, нанесеную на зямную паверхню, і вертыкальную - на паветры. У кожнай кропцы сеткі падлічваюцца розныя метэаралагічныя, гідралагічныя і кліматычныя параметры ў часе. Для рэгіянальных кліматычных мадэляў выкарыстоўваецца сетка меншага памеру (напрыклад, Еўропа). Падрябязней…

Клiматычны сцэнар

У рамках праекта «Балтыйскі клімат» атрыманы кліматычныя сцэнары для рэгіёну Балтыйскага мора і мэтавых тэрыторый. Дадзеныя сцэнары ўтрымліваюць інфармацыю аб магчымых зменах клімату ў пэўныя перыяды часу ў будучым. Сцэнары былі распрацаваны Цэнтрам навук аб клімаце і палітычных даследаваннях (CSPR), Швецыя, (партнёр праекта) пры дапамозе глабальных кліматычных мадэляў. Разлікі пабудаваны на магчымых зменах у атмасферы. Яны апісваюць ўзаемадзеянне фізічных працэсаў, якія адбываюцца ў замкнёнай сістэме паветра-зямля-вада, а таксама ўключаюць у сябе сцэнары выкідаў, якія ўяўляюць сабой здагадкі аб будучых выкідах парніковых газаў. Далей, вынікі гэтых глабальных мадэляў могуць быць дэталізаваны пры дапамозе рэгіянальных мадэляў. Падрабязней…

Клiматычны SWOT-аналiз

Метад, які дазваляе ацаніць моцныя і слабыя бакі, а таксама пагрозы і мажлiвасці, выкліканыя зменамі клімату. Падрабязней…

Лепшы вопыт

Прадстаўленыя ў рамках праекта прыклады лепшага вопыту партнёраў праекта з розных галін (напрыклад, транспарт, энергетыка, ЖКГ і  сельская гаспадарка), якія дэманструюць магчымыя дзеянні ва ўмовах змены клімату. Падрабязней…

Мажлiвасцi, звязаныя са зменай клiмату

Змена клімату і яго наступствы не з'яўляюцца асабліва негатыўнай з'явай. Для розных сектараў адкрываюцца новыя мажлiвасці. Так, напрыклад, змена надвор'я можа павялічыць перыяд збору сельскагаспадарчай прадукцыі, бізнэс можа атрымаць новыя ідэі для далейшага развіцця (напрыклад, вытворчасць энергіі з аднаўляемых крыніц).

Мера адаптацыi

Мера па пераадоленню негатыўнага ўздзеяння змены клiмату. Падрабязней…

Мэтавая група

У рамках праекта «Балтыйскі клімат» вызначаны тры мэтавыя групы: полiтыкi, спецыялiсты па прастораваму планаванню i прадстаўнiкi бiзнесу. Праект робіць акцэнт на патрэбах дадзеных мэтавых груп у інфармацыі, прыкладах, інструментах.

Мэтавыя тэрыторыi

Тэрыторыі і рэгіёны, арыентаваныя на рэалізацыю пiлотных праектаў, у рамках праекта «Балтыйскі клімат». Пагрозы і мажлiвасцi, выкліканыя змяненнем клімату, вызначаны для сямі мэтавых терыторый праекта (у Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Латвіі, Літве, Расіі і Швецыі) і больш падрабязна прааналізаваны ў раздзеле кейсы з розных сектараў, уключаючы транспарт, энергетыка, ЖКГ і сельская гаспадарка.

Мясцовы клiмат

Пэўныя кліматычныя праявы на мясцовым узроўні. Мясцовы клімат у рэгіёне Балтыйскага мора можа вельмі моцна адрознівацца. Мясцовыя ўлады адказваюць за рэалізацыю мер па адаптацыi i памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клiмату. Такім чынам, існуе патрэба ў клiматычных мадэлях, якія дазволілі б ацаніць ўздзеянне мясцовай змены клімату ў доўгатэрміновай перспектыве. Падрабязней…

Наступствы змены клімату

Змяненне клімату можа мець як адмоўнае, так і станоўчае значэнне, аднак, у любым выпадку, патрабуецца доўгатэрміновая адаптацыя. Змена клімату выклікае рызыкі ці праблемы па розных параметрах, такіх як тэмпература, выпадзенне ападкаў, снежны полаг, вецер, павышэнне ўзроўню мора. Магчымыя наступствы змены дадзеных параметраў для рэгіёну Балтыйскага мора ўключаюць: павышэнне тэмпературы (напрыклад, засухі, павелічэнне выпарэнняў), скарачэнне ападкаў (напрыклад, недахоп вады), скарачэнне снежнага покрыва і яго працягласці (напрыклад, раставанне леднікоў), павелічэнне хуткасці ветру (напрыклад, рызыка ўзнікненне тарнада). Падобныя сцэнары ў рамках праекта былі падзеленыя на тры з чатырох тэм: сельская гаспадарка, энергетыка i ЖКГ, уключаючы водазабеспячэнне. Падрабязней…

Пагрозы ад змены клiмату

Новыя ўмовы, выкліканыя зменай клімату, узровень іх праявы (напрыклад, ліўневыя дажджы, павадкі, засухі) ва ўсіх сектарах праекту «Балтыйскі клімат» (напрыклад, транспарт, энергетыка, ЖКГ і сельская гаспадарка). Новыя ўмовы з'явы ўяўляюць патэнцыйную пагрозу, з якой неабходна змагацца, у першую чаргу, мэтавым групам праекта, якім адрасаваны дадзены Iнструментар: палiтыкам, спецыялiстам па прастораваму планаванню, прадстаўнiкам бiзнесу або рэгіянальных і мясцовых улад.

Палітыкі

Палітыкі з'яўляюцца адной з трох асноўных мэтавых груп праекту «Балтыйскі клімат», так як адказваюць за дзейнасць на адпаведнай тэрыторыі. Палітыкі мясцовага і рэгіянальнага ўзроўню могуць аказваць уплыў на дзеянні і меры адносна пагроз і мажлiвасцей, выкліканых зменай клімату. Падрабязней…

Пiлотныя праекты

Тэрыторыі або рэгіёны ў сямі краінах-удзельніцах праекта «Балтыйскі клімат», дзе былі распрацаваны кейсы або прыклады. Дадзеныя матэрыялы можна знайсці ў раздзеле прыклады ў Iнструментары праекту «Балтыйскі клімат».

Планаванне

Спалучэннеправавых,інстытуцыйныхі іншыхаспектаў упэўныммесцы, краіне ці рэгіёнедля ажыццяўленняпрасторавагапланавання.Элементысістэмы могуцьбыць звязаныабонезалежны ўуплывена працэспрасторавагапланавання» (праект COMMIN). Планаванне ўключае тэарэтычную частку дзеянняў у будучым, наяўнасць доўгачасовай адказнасці і павінна з'яўляцца асновай працэсу прыняцця рашэнняў.Планаванне неабходна ажыццяўляць на розных узроўнях (узровень дэталёвага планавання, узровень агульнага планавання і узровень рэгiянальнага планавання), каб пазбегнуць канфліктаў інтарэсаў на дадзеных узроўнях.

Прадстаўнiкi бiзнесу

Адна з трох мэтавых груп праекту «Балтыйскі клімат», для якой прапануюцца дзеянні, якія ўлічваюць змены клімату, і на якую арыентаваны Інструментар праекта. Выкарыстоўваючы Інструментар праекта прадстаўнiкi бiзнесу, асабліва тыя, хто ўцягнуты ў сферу малога і сярэдняга бізнесу, могуць атрымаць новыя дзелавыя ідэі. Больш за тое, прадстаўнiкi бiзнесу могуць выкарыстоўваць SWOT-аналiз, каб ўлічыць магчымыя наступствы змены клімату для іх бізнесу. Падрабязней…

Прыклады

У рамках праекта было праведзена вялікая колькасць мерапрыемстваў, вывучаны вопыт, разгледжаны магчымыя наступствы змены клімату і меры. Былі распрацаваны прыклады сямі краін рэгіёну Балтыйскага мора ў наступных сектарах: транспарт, энергетыка, ЖКГ i сельская гаспадарка. Дадзеныя прыклады дазваляюць зразумець працы партнёраў праекта з феноменам змены клімату ў іх рэгіёне. Адпаведныя прыклады Вы можаце знайсці ў верхнім меню Iнструментара праекту «Балтыйскі клімат». Падрабязней…

Рэгiянальнае планаванне

«Рэгіянальнае планаванне з'яўляецца часткай землекарыстання, якая мае дачыненне да інфраструктуры, росту паселішч і незастроенных тэрыторый у маштабах рэгіёну. Рэгіянальнае планаванне звычайна уносіць уклад у рэгіянальнае развіццё. Але, пры гэтым, можа мець, і дадатковыя мэты, якія носяць экалагічны характар. Рэгіянальнае планаванне звычайна разумеецца як мерапрыемствы па прастораваму планаванню у маштабе рэгіёну» (праект COMMIN). Рэгіянальнае планаванне - гэта планаванне на рэгіянальным узроўні. Планы і абавязкі маюць доўгатэрміновы характар ​​і інтэграваны ў канкрэтныя планы тэрыторыі. Рэгіён, напэўна, з'яўляецца найлепшым узроўнем для планавання мерапрыемстваў па адаптацыi і скарачэнню негатыўнага ўздзеяння змены клiмату (напрыклад, аптымізацыя аб'ектаў інфраструктуры з улікам будучага ўздзеяння змены клімату). Падрабязней…

Рэгiянальнае развiцце

«Рэгіянальнае развіццё разглядаецца як павышэнне дабрабыту рэгіёну і мерапрыемствы, якія вядуць да дадзенага павышэння. Рэгіянальнае развіццё мае эканамічную накіраванасць, хоць сацыяльныя і культурныя аспекты таксама прымаюцца да ўвагі» (праект COMMIN). Кожная тэрыторыя або бізнес павінны самастойна ствараць будучае, развіваючы моцныя бакі ў існуючых умовах і з улікам змены клімату. Гэта могуць быць інвестыцыі ва ўжо існуючую інфраструктуру, а таксама развіццё інавацый.

Сектар (у рамках праекта «Балтыйскi клiмат»)

Сектар з'яўляецца асобным напрамкам дзейнасці ў рамках чатырох сектараў, выдзеленых і падрабязна разгледжаных у рамках праекта "Балтыйскі клімат». Транспарт, энергетыка, ЖКГ і сельская гаспадарка – сектара, выдзеленыя для збору інфармацыі і вывучэння ў рамках праекта.

Сельская гаспадарка

Адзін з чатырох сектараў праекту «Балтыйскі клімат», так як многія мэтавыя тэрыторыi праекта характарызуюцца сельскагаспадарчай накіраванасцю. Дадзены сектар мае патрэбу ў адаптацыi з-за змены перыядаў і ўмоў вырошчвання культур у сувязі з зменай клімату. Што тычыцца змяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клiмату, то сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю, напрыклад, у забеспячэнні рэгіёну прадукцыяй уласнай вытворчасці (дазваляе скараціць транспарціроўку), вытворчасці энергіі з адходаў або сонечнай энергіі. Падрабязней…

Спецыялісты па прастораваму планаванню

Спецыялісты па прастораваму планаванню з'яўляецца адной з трох мэтавых груп праекту «Балтыйскі клімат». Спецыялісты каардынуюць пытанні землекарыстання, аб'ядноўваючы адміністрацыйны і палітычны аспекты, бізнес і ўстойлівае развіццё. Падрабязней…

Стратэгія (па змене клімату)

Стратэгія можа быць вызначана як набор ідэй і намераў адносна дзеянняў у дачыненні да змены клімату ў рэгіёне. Усе сектары, зацiкаўленыя асобы і розныя напрамкі дзеянняў могуць з'яўляцца важнымі і, таму, павінны ўключацца ў палітычныя і прасторавыя абавязкi.

Стрэсар

У якасці стрэсара можа разглядацца ўсё, што аказваецца ўплыў на сацыяльную або натуральную сістэму. Фокус, пры гэтым, уключае прычыну стрэсавай сітуацыі, то ёсць рызыкі для Вашай тэрыторыі. Неабходна ліквідаваць дадзеныя рызыкі: наколькі моцна (магнітуда), наколькі часта (частата), з якой працягласцю (працягласць) і дзе (размяшчэнне) выяўляюцца кліматычныя стрэсары. Павышэнне тэмпературы можа разглядацца як стрэсар для чалавека (напрыклад, цеплавыя хвалі), а таксама для вырошчвання садавіны і розных культур (напрыклад, змяненне перыяду збору ўраджаю). Падрабязней…

Схільнасць да рызыцы

Прырода і ступень, з якой сістэма можа падвяргацца ўздзеянню ад істотных кліматычных змен (IPCC, 2001b). Падрабязней…

Транспарт

Транспарт з'яўляецца адным з чатырох сектараў праекту «Балтыйскі клімат». Існуючая інфраструктура павінна змяніцца з улікам феномену змены клімату (напрыклад, павадкі, праліўныя дажджы, цеплавыя хвалі). Прыклады і лепшы вопыт партнёраў прадстаўлены ў Iнструментары. Таксама ўтрымліваецца цэлы раздзел па «мабільнасці» (напрыклад, прымяненне машын на біяпаліве, развіццё веласіпедных маршрутаў і грамадскага транспарту), а таксама аналіз існуючай інфраструктуры. Падрабязней…  

Узровень генеральнага планавання

Узровень генеральнага планавання ўключае палітыка-адміністрацыйны працэс падрыхтоўкі планаў і праграм для больш шырокага маштабу або тэрыторыі. Пры гэтым, вызначаюцца прасторавыя структуры (напрыклад, прыродныя запаведнікі, прамысловыя зоны, інфраструктуры), развіццё, у цэлым, прымаецца пад увагу. Узровень генеральнага планавання мае дырэктыўныя характарыстыкі, таму на дадзеным узроўні магчымая рэалізацыя буйнамаштабных дзеянняў па адаптацыi і памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату (напрыклад, планаванне энергетычна самадастатковых канструкцый і дамоў). Падрабязней…

Узровень дэталёвага планавання

Планаванне ў невялікіх маштабах, пры якім развіццё і мэты вызначаюцца ў планах, абавязках, картах. Дадзены выгляд планавання каардынуецца на мясцовым узроўні (напрыклад, узровень муніцыпалітэта) і ўключае дэталёвы план землекарыстання. На дадзеным узроўні планавання ажыццяўляецца адаптацыя і зніжэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату. Падрабязней…

Уразлівасць перад зменай клімату

Гэта ўзровень схільнасці сістэмы і яе няздольнасці справіцца з наступствамі змены клімату, уключаючы кліматычную зменлівасць і праявы экстрэмальных сітуацый. Гэта функцыя «характару, маштабаў і тэмпаў змены клімату і ваганняў, якім падвяргаецца сiстэма, яе адчувальнасцi i здольнасцi к адаптацыi» (IPCC, 2001b). Падрабязней…

Устойлівае развіццё

Устойлівае развіццё звычайна вызначаюць як «развіццё, якое адпавядае патрэбам цяперашняга часу і ўключае здольнасць адпавядаць патрэбам будучых пакаленняў» (камісія Брандтланда). Устойлівае развіццё ўключае чатыры асноўныя складнікі: экалагічную, сацыяльную, эканамічную і культурную.

Энергетыка

Энергетыка з'яўляецца адным з чатырох сектараў, на якім факусуецца праект «Балтыйскі клімат». Энергетыка з'яўляецца важным напрамкам дзейнасці пры прасторавым планаванні, так як мае каласальнае значэнне для будучыні. З часам неабходна будзе ўкараняць новыя тэхналогіі для дыферсiфiкацыi энергетычнай інфраструктуры (напрыклад, распрацоўка рэгіянальных энергетычных планаў) і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій у будаўніцтве (напрыклад, ўстаноўка сонечных панэляў на дахах дамоў) і развіцця бізнесу (напрыклад, энергаэфектыўны жыццёвы цыкл прадукту). Падрабязней…